Сцяг Аўторак, 17 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 снежня 2024, 15:28

У Кітай за 6 гадзін: "Белавія" адкрыла новы напрамак Мінск-Урумчы

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным аэрапорце Мінск адбылося ўрачыстае адкрыццё рэгулярнага рэйса авіякампаніі "Белавія" Мінск - Урумчы - Мінск, паведамляе БЕЛТА.

У прэс-мерапрыемстве, прысвечаным старту палётаў, прынялі ўдзел кіраўнікі "Белавія", Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый, Нацыянальнага аэрапорта Мінск, Асацыяцыі кітайскіх кампаній у Беларусі і інш.
Ва Урумчы на наступны дзень запланавана прэзентацыя новага рэйса для турыстычных кампаній, кіраўніцтва Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна і СМІ КНР.

Урумчы - гандлёва-эканамічны і культурны цэнтр паўночнага захаду Кітая і сталіца Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна. Знаходзіцца на скрыжаванні важных транспартных шляхоў, уключаючы сучасны маршрут ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях", што робіць яго ключавым транспартным вузлом у зносінах паміж Кітаем, Цэнтральнай Азіяй, Расіяй і Еўропай.

Выбар на карысць Урумчы быў зроблены невыпадкова. Сёння гэта мегаполіс з насельніцтвам больш за 4 млн чалавек, бізнесам, што актыўна развіваецца у сферы гандлю і турызму, а таксама багатай гісторыяй. Акрамя таго, у рамках стратэгічнай ініцыятывы старшыні КНР Сі Цзіньпіна на базе аэрапорта Урумчы плануецца арганізацыя буйнога міжнароднага авіятранспартнага хаба, варот Кітая на Захад па праекце "Новы шаўковы шлях", што адкрые дадатковыя трансферныя магчымасці для пасажыраў.

Урумчы знаходзіцця сярод маляўнічых гор і пустынь, а побач знаходзіцца возера Цяньчы - жамчужына нябесных гор і папулярная турыстычная лакацыя. З-за геаграфічнага становішча рэгіён славіцца багатай культурнай спадчынай.

Для наведвання Кітая грамадзянам Беларусі віза не патрэбна. На такіх умовах знаходзіцца ў краіне можна тэрмінам да 30 дзён у час адной паездкі і не больш за 90 дзён у каляндарным годзе. Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце пасольства Кітая ў Мінску.

Міжнародны аэрапорт Урумчы Дзівопу (URC) штогод перавозіць амаль 15 млн пасажыраў і размешчаны ўсяго за 16 км ад дзелавога цэнтра горада. Дабрацца з аэрапорта да Урумчы можна на таксі або прамым аўтобусе.

Пасажыры змогуць падарожнічаць па напрамку адзін раз на тыдзень з вылетам з Мінска і Урумчы па панядзелках.
Вылет з Мінска - у 11.10, прыбыццё ва Урумчы - у 22.10, час у палёце - 6 гадзін. Рэйс назад з Урумчы запланаваны ў 23.20, у Мінску пасажыры прызямліцца ў 1.00 (на наступны дзень), час у палёце - 6 гадзін 40 мінут. Час для ўсіх аэрапортаў пазначаны мясцовы.

Кошт палёту ў адзін бок - ад 222 еўра, у абодва - 341 Еўра. Білеты можна набыць на сайце авіякампаніі, у офісах продажаў авіябілетаў і ў агентаў.
Ініцыятыва "Адзін пояс, адзін шлях" - глабальная эканамічная стратэгія, прапанаваная Кітаем у 2013 годзе, па развіцці інфраструктуры і гандлёвых маршрутаў і ўзмацненні гандлёвых сувязей паміж краінамі Азіі, Еўропы і Афрыкі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі