Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 студзеня 2020, 12:53

У Кітаі адкрылі ўжо другі помнік Янку Купалу

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У другім пекінскім універсітэце замежных моў 8 студзеня адбылося адкрыццё помніка народнаму паэту Беларусі Янку Купалу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Кітаі.

У цырымоніі прыняў удзел пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды, аўтар помніка - дырэктар Мастацкага музея Кітая скульптар У Вэйшань, рэктарат універсітэта, прадстаўнікі дзяржорганаў Кітая, паслы замежных дзяржаў, кіраўніцтва Сакратарыята Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, журналісты кітайскіх СМІ.

Мерапрыемства прайшло ў рамках завяршэння Года адукацыі Беларусі ў Кітаі. "Адкрыццё помніка Янку Купалу - падзея, якая сведчыць аб сапраўды дружалюбных адносінах паміж Беларуссю і Кітаем, аб шчырай цікавасці і павазе кітайскага народа да беларускай гісторыі і культуры", - адзначылі ў дыпмісіі.

У пасольстве ўдакладнілі, што помнікі беларускім пісьменнікам ёсць і ў іншых гарадах Кітая - Якубу Коласу ў Цяньцзіні і Янку Купалу ў Сіані.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі