Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 красавіка 2024, 16:17

У якіх раёнах Беларусі пачалі ўжо адключаць ацяпленне, расказалі ў МЖКГ

Фота з архіва
Фота з архіва
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік начальніка ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі - начальнік аддзела энергетыкі і надзвычайных сітуацый Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксей Філановіч расказаў карэспандэнту БЕЛТА, у якіх раёнах Беларусі пачалі ўжо адключаць ацяпленне.

Парадак пачатку ацяпляльнага сезона рэгламентаваны і выкладзены ў правілах падрыхтоўкі арганізацый да ацяпляльнага сезона, яго правядзення і завяршэння - гэта пастанова Савета Міністраў нумар 286. Рашэнні аб тэрмінах завяршэння ацяпляльнага сезона прымаюцца абласнымі, раённымі і гарадскімі выканаўчымі камітэтамі на аснове даных аб сярэднясутачных тэмпературах па абласцях, а таксама прагнозаў Белгідрамета. Яны могуць быць прыняты ў выпадку, калі сярэдняя тэмпература на працягу трох сутак знаходзіцца вышэй за 8-10 градусаў цяпла.

Ужо цяпер рашэнні аб паэтапным завяршэнні ацяпляльнага сезона прынялі ў частцы рэгіёнаў краіны. "У асноўным гэта Гомельская вобласць. Некалькі гарадоў і раёнаў адключылі ацяпленне ў адміністрацыйных і прамысловых будынках. Ацяпленне ў жыллі адключылі ў Жлобінскім, Мазырскім і Рагачоўскім раёнах. У Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці таксама прынята рашэнне аб адключэнні цяпла ў жыллёвым фондзе. У Магілёўскай і Гродзенскай абласцях пакуль што прынялі рашэнні толькі аб адключэнні адміністрацыйных будынкаў, па жылфондзе пакуль не плануецца", - расказаў Аляксей Філановіч.

Адключаць цяпло пакуль не плануюць у Мінскай і Віцебскай абласцях. "Цэнтральны і паўночны рэгіёны яшчэ не прынялі такіх рашэнняў", - падкрэсліў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі