Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лістапада 2018, 10:27

У ГЗЦ Беларусі агледзяць усе гіпсакардонныя канструкцыі вялікай плошчы - МНС

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі будуць праведзены агляды ўсіх гіпсакардонных канструкцый вялікай плошчы ў гандлёва-забаўляльных цэнтрах. Адпаведнае рашэнне прынята Камісіяй па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў у мэтах папярэджання магчымых надзвычайных сітуацый на аб'ектах, аналагічных ГЗЦ "Арэна Сіці", паведамілі БЕЛТА ў МНС.

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы павінны да 19 лістапада скласці пералік гандлёва-забаўляльных цэнтраў і іншых аб'ектаў з магчымым масавым скопішчам людзей, у якіх зманціраваны падвясныя гіпсакардонныя столі вялікай плошчы. Да 19 снежня плануецца правесці візуальныя агляды. Пры неабходнасці будзе дадаткова абследаваны стан падвясных сістэм і столі.

Затым МНС абагульніць вынікі праведзенай работы.

Тэма бяспекі ў ГЗЦ актуалізавалася пасля здарэння 12 лістапада ў сталічным цэнтры "Арэна Сіці", дзе абвалілася падвясная столь. Цяпер работа большай часткі ГЗЦ прыпынена, пасля правядзення экспертызы гіпсакардонных канструкцый па ўсім будынку будзе разглядацца пытанне аб аднаўленні работы ў штатным рэжыме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі