Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 ліпеня 2022, 13:00

У Гродне падпісаны дакументы аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі Беларусі і суб'ектамі Расіі

1 ліпеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія падпісання дакументаў аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі Рэспублікі Беларусь і суб'ектамі Расійскай Федэрацыі адбылася на палях IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонія падпісання дакументаў завяршыла сустрэчу старшынь Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі Наталлі Качанавай і Валянціны Мацвіенка з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады рэгіёнаў Беларусі і суб'ектаў РФ.

Усяго падпісана 7 дакументаў. План мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва паміж Гродзенскімі абласным выканаўчым камітэтам і адміністрацыяй Томскай вобласці на 2023-2025 гады, пратокал паміж Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам і ўрадам Саратаўскай вобласці аб зацвярджэнні дарожнай карты на 2022-2025 гады па рэалізацыі пагаднення паміж Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам і ўрадам Саратаўскай вобласці ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых сферах ад 30 чэрвеня 2017 года, пратакол аб намерах супрацоўніцтва паміж Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам і Саветам міністраў Рэспублікі Крым РФ, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскім абласным Саветам дэпутатаў і Мурманскай абласной Думай, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ААТ "Мінскі трактарны завод" і адміністрацыяй Краснадарскага края, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ААТ "Будаўнічы трэст нумар 12" Кіруючая кампанія "Будтрэст-Холдынг", ТАА "БелінжынірынгбудІнвест".

Далей адбудзецца пленарнае пасяджэнне "Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы" з удзелам кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, органаў дзяржаўнай улады, прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі