Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лютага 2024, 16:24

У Гродне нарадзіліся першыя ў гэтым годзе трайняты

Фота з архіва
Фота з архіва
29 лютага, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтры ў канцы лютага нарадзіліся трайняты. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама.

Усе тры нованароджаныя - дзяўчынкі. Пакуль мама і дзеці знаходзяцца ў медыцынскай установе пад наглядам урачоў. "У гэтым годзе, акрамя трайнят, у нас з'явіліся на свет 11 двайнят, - расказала намеснік галоўнага ўрача перынатальнага цэнтра Кацярына Навасад. - Усяго ж за два першыя месяцы 2024 года нашы ўрачы прынялі больш за 400 родаў. Вырасла колькасць паўторных родаў у нашых пацыентак, як і ў цэлым па вобласці. Пры гэтым колькасць родаў у медустанове не зніжаецца: у 2022 годзе ў нас нарадзіліся 2873 дзіцяці, у 2023-м - 2875".

У абласным перынатальным цэнтры спецыялісты прымаюць роды ва ўсіх жыхарак рэгіёна, якія чакаюць трох і больш дзяцей. Урачы гэтай установы аховы здароўя прыходзяць на дапамогу парадзіхам таксама і ва ўсіх складаных выпадках. Для гэтага ў цэнтры ёсць высокакваліфікаваныя ўрачы, медперсанал, сучаснае медыцынскае абсталяванне, якое пастаянна абнаўляецца. Як паведаміла Кацярына Навасад, ужо ў бягучым годзе тут увялі ў строй 8 сучасных фетальных манітораў, якія прымяняюцца для кантролю за станам плода ў час цяжарнасці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі