Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Да +26 чакаецца ў Беларусі 23 мая
Учора 13:30 Грамадства
Усе навіны

У гарадах павінна быць створана зладжаная сістэма па навядзенні і падтрыманні парадку - Качанава

Грамадства 26.04.2019 | 13:05
Наталля Качанава
Наталля Качанава

26 красавіка, Полацк /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Неабходна выбудаваць зладжаную і зразумелую сістэму па навядзенні і падтрыманні парадку ў гарадах. Такое меркаванне выказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава сёння ў час пасяджэння Полацкага райвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Наталлі Качанавай, усе работы па добраўпарадкаванні горада павінны праводзіцца планава. У кіраўнікоў арганізацый і ўстаноў розных узроўняў павінен быць пастаянны кантроль за парадкам на замацаванай тэрыторыі. "Павінна быць зладжаная сістэма па навядзенні парадку і яго падтрыманні, каб потым не даводзілася наганяць суботнікамі і іншымі мерапрыемствамі. Калі ёсць сістэма, то не будуць узнікаць пытанні ні ў людзей, ні ў мясцовых улад - усе будуць дакладна разумець зону сваёй адказнасці", - адзначыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

У час пасяджэння
У час пасяджэння'

Асаблівы акцэнт Наталля Качанава зрабіла на важнасці перапрацоўкі другасных рэсурсаў. У раёне ўстаноўлена каля 2 тыс. кантэйнераў для збору сыравіны. Паводле слоў мясцовых улад, гэтага недастаткова - яшчэ трэба каля 1 тыс. Штодзень з Полацка вывозіцца 300-350 т адходаў. Практычна ўсе - на Біямехзавод бытавых другасных рэсурсаў у Наваполацку. "Тэма другасных рэсурсаў вельмі важная для экалогіі рэгіёна. Акрамя таго, іх правільная перапрацоўка - гэта добры даход", - сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Належную ўвагу неабходна ўдзяляць і падтрыманню парадку на тэрыторыі прыватных домаўладанняў - іх у Полацку 8,1 тыс. Як запэўніваюць мясцовыя ўлады, прыватны сектар практычна ўвесь забяспечаны пляцоўкамі з кантэйнерамі, трэба абсталяваць яшчэ 10-20 пляцовак. "З людзьмі павінны быць заключаны дагаворы, і яны павінны ведаць, калі прыязджае транспарт для вывазу смецця, і бачыць, за што яны плацяць грошы", - звярнула ўвагу Наталля Качанава.

Нельга забываць і ў цэлым аб эстэтычным выглядзе Полацка. Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, яго спецыялісты павінны кантраляваць, як выглядаюць будынкі, ці ўпісваюцца яны ў агульны ансамбль вуліцы, дадала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Цяпер для больш эфектыўнага добраўпарадкавання Полацка рашэннем райвыканкама замацаваны гарадскія тэрыторыі за прадпрыемствамі і арганізацыямі, установамі адукацыі, культуры, спорту і турызму. Створана 14 рабочых груп для каардынацыі работы па навядзенні парадку.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Білеты на ІІ Еўрапейскія гульні Цырымонія адкрыцця - 21 чэрвеня, стадыён "Дынама" - кошт білета - Br150-300. Цырымонія закрыцця - 30 чэрвеня, стадыён "Дынама" - Br70-150.