Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

У Францыі ўстановяць помнік жаночаму партызанскаму атраду, трэць якога складалі беларускі

Грамадства 22.04.2019 | 20:00
Фота пасольства Беларусі ў Расіі
Фота пасольства Беларусі ў Расіі

22 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзентацыя помніка "Радзіма", які будзе ўстаноўлены ў французскім горадзе Тыль да гадавіны вызвалення Францыі ад гітлераўскіх захопнікаў, адбылася ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

"Гэта праект па ўвекавечванні памяці ўнікальнага і адзінага ў гісторыі поўнасцю жаночага партызанскага атрада "Радзіма", сфарміраванага з 37 жанчын з СССР, а таксама з еўрапейскіх краін, якія беглі з канцэнтрацыйнага лагера Эрувіль у Францыі. Трэць з іх былі беларускамі, - расказаў на прэзентацыі старшы саветнік, кіраўнік Дзелавога і культурнага комплексу Васіль Чэрнік. - Асобнай баявой групай жаночы партызанскі атрад, камандзірамі якога сталі беларускія дзяўчаты Надзея Лісавец і Разалія Фрыдзон, увайшоў у склад сіл еўрапейскага Супраціўлення.

Васіль Чэрнік адзначыў, што прэзентацыя помніка "Радзіма" ў пасольстве ў Маскве ў год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў і яго далейшая ўстаноўка ў Францыі паслужыць умацаванню дружалюбных міжнародных сувязей, захаванню гістарычнай праўды аб сумеснай барацьбе супраць фашызму, удзеле суайчыннікаў у радах французскіх партызанскіх фарміраванняў, празваных "макі", аб іх подзвігах у вызваленні Еўропы.

"Па дамоўленасці з кіраўніцтвам горада Тыль адкрыццё адлітага ў бронзе манумента будзе прымеркавана да даты вызвалення Францыі. Спадзяёмся, што адбудзецца яно з удзелам беларускай і расійскай дыпмісій у гэтай краіне. Помнік у выглядзе трохметровай жаночай фігуры з карабінам у руках установяць на месцы, дзе знаходзіўся канцлагер Эрувіль, з якога беглі яго вязніцы. У гэтым лагеры нацысты ў рудніках развівалі магутнасці падземнага завода па вытворчасці рэактыўных ракет "Фау", якімі абстрэльвалі Вялікабрытанію. Для многіх гэтыя шахты сталі брацкай магілай… Сёння, калі праўда пра Вялікую Перамогу падвяргаецца рэвізіі і скажаецца, нам трэба разам, захоўваючы ранейшыя, знаходзіць і ствараць новыя масты, якія збліжаюць людзей і народы", - сказаў на прэзентацыі аўтар помніка народны мастак Расіі скульптар Уладзімір Сураўцаў.

Надзея Лісавец трапіла ў канцлагер Эрувіль з Мінска, дзе ўтрымлівала явачную кватэру для падпольшчыкаў і партызан, ажыццяўляла сувязь з партызанскім атрадам "Мсцівец" і Лагойскім падпольным райкамам кампартыі Беларусі. На явачнай кватэры ў Мінску была арыштавана гестапа і адпраўлена этапам у канцлагер і Разалія Фрыдзон, сувязная партызанскай брыгады імя Панамарэнкі. Пасля ўцёкаў з лагера і фарміравання інтэрнацыянальнага партызанскага жаночага атрада, беларускі разам з усімі яго ўдзельніцамі далі клятву, якая стала шырока вядомай у Францыі пасля яе вызвалення: "Выконваючы свой абавязак перад Радзімай, я абавязуюся самааддана служыць інтарэсам французскага народа, на чыім баку я абараняю інтарэсы сваёй Радзімы. Усімі сіламі я буду абараняць маіх братоў-французаў у барацьбе супраць агульнага ворага". Пасля вайны ў званні лейтэнантаў французскай арміі і ўзнагароджаныя французскімі ордэнамі Надзея Лісавец і Разалія Фрыдзон вярнуліся ў Беларусь. У 1966 годзе па просьбе прэзідэнта Францыі Шарля дэ Голя, які знаходзіўся з візітам у СССР, беларуска-французскіх гераінь выклікалі ў Маскву на сустрэчу з ім, на якой праслаўлены французскі генерал аддаў ім пашану.

"Бінарны праект "Радзіма" ўключае ў сябе не толькі стварэнне і ўстаноўку ў Францыі помніка ад Расіі і Беларусі, але і здымкі дакументальнага фільма выпускніка кінаакадэміі Мікіты Міхалкова рэжысёра Міхаіла Матросава. Тэма гэтай стужкі - пошук астанкаў салдат Вялікай Перамогі, іх пахаванне, стварэнне мемарыялаў воінскай славы праз прызму творчасці Уладзіміра Сураўцава. Помнікі скульптара ўстаноўлены ў шаснаццаці краінах свету. Яго бацька прымаў удзел у вызваленні Беларусі, узнагароджаны ордэнам Славы за фарсіраванне ракі Заходні Буг пад Брэстам", - дадалі ў пасольстве.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.