Фота з архіва
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зваротаў на гарачую лінію ФПБ ад удзельнікаў жніва, якія патрабуюць аператыўнага ўмяшання, стала менш. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
З 1 ліпеня Нацыянальны прафцэнтр запусціў гарачую лінію ФПБ па пытаннях, звязаных з уборачнай кампаніяй. Прафсаюзныя спецыялісты прымалі званкі штодзённа. На сённяшні дзень усяго паступіла каля 70 зваротаў, большая частка з якіх не звязана з уборачнай кампаніяй. Разам з тым ні адзін зварот не застаўся без увагі.
"Практычна па ўсіх званках, якія паступілі, прадстаўнікі прафсаюзаў выязджалі на месца, каб дэталёва разабрацца ў сітуацыі. Гэта, напрыклад, выпадкі правамернасці пазбаўлення прэміі работніка і прыцягнення да звышурочных работ, нерабочы стан кандыцыянераў у кабіне камбайна. У кожным выпадку парушэнні з боку наймальнікаў пацвердзіліся, пытанне аператыўна вырашылася на карысць работнікаў. У цэлым большая частка зваротаў мела кансультатыўны характар. Найбольш часта задаваемыя пытанні датычыліся аплаты працы ў час уборачнай кампаніі, у тым ліку аплаты па дагаворы падраду, афармлення прыцягнення работнікаў арганізацыі да работы ў выхадныя дні, магчымасці ўдзелу ў працоўных спаборніцтвах для тых, хто працуе па грамадзянска-прававым дагаворы", - расказаў галоўны тэхнічны інспектар працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Павел Манько.
"Улічваючы, што з кожным днём зваротаў менавіта ад удзельнікаў жніва становіцца менш і ў цэлым практыка работы тэхнічнай інспекцыі працы ФПБ паказвае, што ў большасці наймальнікі адказна падыходзяць да стварэння камфортных і бяспечных умоў працы для работнікаў, занятых ва ўборачнай кампаніі, нацыянальным прафцэнтрам прынята рашэнне змяніць падыход у рабоце гэтай гарачай лініі. Цяпер звароты будуць прымацца ад работнікаў па ўсіх пытаннях, што датычацца аховы працы ў арганізацыях усіх галін", - дапоўніў спецыяліст.
Для атрымання кансультацыі і інфармавання аб праблемных пытаннях, звязаных з аховай працы, забеспячэннем камфортных і бяспечных умоў, захоўваецца нумар гарачай лініі +375 (29) 676-18-40 (час работы: пн-чц з 8.30 да 17.30, пт з 8.30 да 16.15). Кожны званок будзе таксама дэталёва адпрацаваны спецыялістамі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, у тым ліку пры неабходнасці і з выездам на месца.-0-