Фота з архіва
7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі назвалі самыя частыя парушэнні працоўнага заканадаўства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ФПБ.
Сёння ў штаб-кватэры ФПБ сабраліся прававыя інспектары працы з усёй краіны на навучальныя курсы "Актуальныя пытанні прававога забеспячэння дзейнасці прафсаюзаў і іх арганізацыйных структур". Актуальныя пытанні практыкі прымянення заканадаўства аб працы, практычныя пытанні працаўладкавання, прадаўжэння і спынення працоўных адносін, судовая практыка па справах, што вынікаюць з працоўных праваадносін, пытанні аплаты працы і выплат належных кампенсацый - гэтыя і іншыя пытанні на працягу некалькіх дзён абмяркуюць прафсаюзныя юрысты. Праграма мерапрыемства ўключае не толькі лекцыі, але і дыскусіі па актуальных пытаннях з прадстаўнікамі органаў улады, галіновых міністэрстваў і ведамстваў.
"У прававой сферы ў прафсаюзаў шырокая практыка работы: пачынаючы ад кансультавання людзей па працоўных пытаннях да прадстаўніцтва іх інтарэсаў на ўсіх узроўнях, у тым ліку судах. Важным складнікам работы нашай прававой інспекцыі з'яўляецца грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы. Кожны месяц прафсаюзныя спецыялісты пры наведванні арганізацый выяўляюць тыя ці парушэнні заканадаўства аб працы, - расказалі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў. - Да найбольш распаўсюджаных парушэнняў, якія сустракаюць юрысты ФПБ, адносяцца, напрыклад, няправільнае ўстанаўленне рабочага часу і часу адпачынку. Пры гэтым найбольшая колькасць парушэнняў такіх выпадкаў выяўлена ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу і сферы гандлю. Нямала арганізацый, якія дапускаюць парушэнні пры заключэнні, змяненні і прадаўжэнні кантрактаў. У гэтым выпадку найбольшая колькасць парушэнняў сустракаецца ў будаўнічай галіне. Таксама нярэдка сустракаюцца парушэнні, звязаныя з выплатай заработнай платы, сярэдняга заработку за час працоўнага водпуску і канчатковага разліку пры звальненні. Такія прэцэдэнты часцей сустракаліся на прадпрыемствах сельскай гаспадаркі, прамысловасці і будаўніцтва. У кожным выпадку прафсаюзныя юрысты выдаюць наймальнікам рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў".
У цэлым у першым паўгоддзі 2024 года прававымі інспектарамі праведзена звыш 2,5 тыс. праверак і маніторынгаў, у час якіх выяўлена больш за 10 тыс. парушэнняў. Па патрабаванні прафсаюзных юрыстаў з пачатку года работнікам вернута больш за Br3 млн незаконна ўтрыманых або нявыплачаных грашовых сум, у тым ліку заработнай платы, яка не была выплачана ва ўстаноўленыя тэрміны. Сустракаюцца і выпадкі неправамернага прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці і нават незаконнага звальнення.
Звярнуцца за дапамогой да прафсаюзных юрыстаў можна па тэлефоне, прыйсці на асабісты прыём, у тым ліку на выязны, які праходзіць кожны апошні чацвер месяца ў кожным рэгіёне краіны, пакінуць пісьмовы зварот або звярнуцца праз спецыяльны сэрвіс на інтэрнэт-партале ФПБ.-0-