Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 ліпеня 2024, 13:45

У фільме "Нелюдзі" на "Беларусь 1" пакажуць гісторыі бежанцаў, скалечаных еўрапейскімі пагранічнікамі

Скрыншот відэа "Беларусь 1"
Скрыншот відэа "Беларусь 1"
23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння пасля "Панарамы" на тэлеканале "Беларусь 1" выйдзе фільм журналістаў АТН "Нелюдзі" аб зверствах літоўскіх, польскіх і латвійскіх пагранічнікаў у адносінах да бежанцаў, паведамляе БЕЛТА.
Здымачная група пабывала на граніцы з Літвой, Латвіяй і Польшчай і паразмаўляла з ахвярамі еўрапейскай "дэмакратыі". Бежанцаў, якія імкнуцца ў Еўрасаюз за абяцаным лепшым жыццём, пагранічнікі сумежных з Беларуссю дзяржаў цкуюць сабакамі, збіваюць дубінкамі, расстрэльваюць гумавымі кулямі.
Перажыць такі "прыём" удаецца не ўсім. Ахвярамі еўрапейскіх сілавікоў становяцца і маладыя людзі, і цяжарныя жанчыны, і дзеці. Скалечаных і змучаных мігрантаў выштурхваюць у Беларусь, а целы забітых проста выкідваюць на нашу тэрыторыю.
У фільме "Беларусь 1" прадстаўлены гісторыі мігрантаў, пацярпелых у прыграніччы Літвы, Латвіі і Польшчы. Бежанцы з Сірыі, Ірака, Конга, Марока і іншых дзяржаў расказваюць аб зверствах, ахвярамі або відавочцамі якіх яны сталі ў прыграніччы. Жудасныя і часам уражваючыя жорсткасцю факты глядзіце ў фільме "Нелюдзі" адразу пасля "Панарамы".-0-

Скрыншоты відэа "Беларусь 1"
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі