ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2021, 18:58

У ЕАЭС узмоцнены кантроль за вывазам рэдкіх жывёл

4 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі актуалізавала пералік рэдкіх відаў дзікіх жывёл, а таксама тых відаў дзікіх жывёл, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, у адносінах да якіх пры гандлі з трэцімі краінамі ўстанаўліваецца дазвольны парадак вывазу, паведамілі БЕЛТА ў гандлёвым блоку ЕЭК. У прыватнасці, забаронены некатралюемы вываз паўночных аленяў, пясцоў, тыграў і некаторых іншых відаў дзікіх жывёл.

 

"Адпаведныя змяненні ўлічваюць новую рэдакцыю Чырвонай кнігі Расійскай Федэрацыі, а таксама змяненні, унесеныя ў нацыянальныя чырвоныя кнігі іншых дзяржаў - членаў саюза, - растлумачылі ў ЕЭК. - Усяго ў новую рэдакцыю Чырвонай кнігі РФ было дабаўлена 14 відаў млекакормячых і 29 відаў птушак. Акрамя таго, былі прыняты прапановы Рэспублікі Казахстан па ўключэнні тыгра, пярэднеазіяцкага леапарда і каня Пржэвальскага".

"Рашэнне Калегіі ЕЭК дасць магчымасць забяспечыць прымяненне неабходных мер кантролю ў мэтах аховы і аднаўлення папуляцый дзікіх жывёл у краінах саюза", - пракаменціраваў рашэнне дырэктар Дэпартамента мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання ЕЭК Ваагн Казаран.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі