Фота з архіва
6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дзень горада ва ўсіх раёнах Мінска адкрыюцца кірмашы па продажы тавараў і прадукцыі грамадскага харчавання. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў прэс-службе Мінскага гарвыканкама.
"У мэтах забеспячэння жыхароў і гасцей сталіцы шырокім і разнастайным асартыментам тавараў і прадукцыі грамадскага харчавання ў перыяд святкавання Дня горада Мінска традыцыйна прапануецца правядзенне кірмашу на пляцоўцы каля ўстановы "Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па гульнявых відах спорту "Палац спорту" па праспекце Пераможцаў, 4. Кірмаш тут будзе працаваць 14 верасня з 11.00 да 23.00 і 15 верасня з 13.00 да 22.00", - расказалі ў прэс-службе.
У дзень асноўных мерапрыемстваў (14 верасня), якія ўключаюць правядзенне на названай пляцоўцы спартыўнага свята "Алімпійскі дзень", арганізатарам якога выступае Нацыянальны алімпійскі камітэт, да 17.00 у аб'ектах гандлю і грамадскага харчавання будзе выключана рэалізацыя алкагольных напіткаў (за выключэннем слабаалкагольных напіткаў у разліў).
"Таксама ў кожным раёне горада ў святочныя дні будуць працаваць кірмашы па продажы тавараў і прадукцыі аб'ектаў грамадскага харчавання", - адзначылі ў прэс-службе.
У Заводскім раёне адкрыецца кірмаш на стаянцы каля малой арэны ўстановы "Чыжоўка-Арэна" (вул.Ташкенцкая, 19, час работы з 10.00 да 21.00).
У Ленінскім раёне гандаль будзе весціся на пляцоўцы ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе (зав.Чыжэўскіх, 10, час работы з 11.00 да 18.00).
У Маскоўскім раёне кірмаш адкрыецца на пляцоўцы ў парку імя М. Паўлава (вул.Бялецкага, з 10.00 да 19.00).
Кастрычніцкі раён запросіць на пляцоўку ў парку "Курасоўшчына" (гарналыжны цэнтр "Сонечная даліна", вул.Казінца, 81, з 10.00 да 19.00).
У Партызанскім раёне гандаль будзе весціся ў дзвюх лакацыях - на пляцоўцы ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М.Горкага (з 11.00 да 20.00), а таксама ў парку экстрэмальных відаў спорту па вул.Сталетава, 1 (з 11.00 да 19.00).
Першамайскі раён запросіць на гандлёвыя пляцоўкі ў скверы "Яблыневы" (вул.Каліноўскага, з 12.00 да 19.00), а таксама на плошчу Герояў 120-й дывізіі (з 12.00 да 18.00).
Кірмаш Савецкага раёна пройдзе на бульвары імя Мулявіна (з 12.00 да 19.00), Фрунзенскага ў парку імя 60-годдзя Кастрычніка (вул.Д.Сердзіча, з 11.00 да 19.00), а таксама ў парку імя Уга Чавеса (вул.Казіміраўская, з 11.00 да 18.00).
Цэнтральны раён запрашае на гандлёвую пляцоўку ў Парку Перамогі (пр.Пераможцаў, з 10.00 да 22.00).-0-