Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лютага 2024, 13:49

У ДАІ расказалі, калі пачнуць выдаваць вадзіцельскія пасведчанні тэрмінам на 20 гадоў

Фота з архіва
Фота з архіва
27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 23 сакавіка вадзіцельскія пасведчанні ў Беларусі будуць выдаваць тэрмінам на 20 гадоў. З чым звязана гэта новаўвядзенне, карэспандэнт БЕЛТА даведаўся ў начальніка аддзялення рэгістрацыйна-экзаменацыйнай дзейнасці і тэхнічнага нагляду ГУ ДАІ МУС Аляксандра Шмаянкова.

Нагадаем, што новы парадак прадугледжаны ўказам нумар 55, падпісаным 16 лютага. Поўны тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

"Такое рашэнне прынясе карысць як радавым вадзіцелям, так і рэгістрацыйным аддзелам Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі. Павелічэнне тэрміну выдаваемых вадзіцельскіх пасведчанняў дазволіць знізіць нагрузку на рэгістрацыйныя аддзелы і аўтамааматараў", - расказаў Аляксандр Шмаянкоў.

Гэта практыка, як адзначыў субяседнік, цалкам адпавядае міжнароднай. "Многія краіны выдаюць пасведчанні на такі тэрмін. Аналагічную ідэю вылучылі таксама ў Расійскай Федэрацыі", - адзначыў ён.

Гэта не ўсе змяненні, якія датычацца адміністрацыйных працэдур, звязаных з дарожнай бяспекай. Напрыклад, змяншаюцца тэрміны рэгістрацыі транспартных сродкаў у ДАІ (10 да 7 рабочых дзён) і тэрміны выдачы вадзіцельскага пасведчання (з 5 да 3 рабочых дзён). Для транспартнага сродку, раней не зарэгістраванага на тэрыторыі дзяржаў - членаў Еразійскага эканамічнага саюза, павінен быць аформлены электронны пашпарт. Гэту працэдуру будзе ажыццяўляць "Белмытнясэрвіс".

Таксама па ініцыятыве Міністэрства транспарту і камунікацый зменены парадак выдачы дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Цяпер пры гэтай працэдуры больш не спатрэбіцца вадзіцельскае пасведчанне і страхавое пасведчанне. Дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху аўтамабіляў, з года выпуску якіх прайшло менш як 3 гады (да 3 гадоў), будзе выдавацца тэрмінам на 3 гады.-0-
 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі