Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У час II Еўрапейскіх гульняў будзе праведзена маштабная акцыя супраць курэння

Грамадства 12.02.2019 | 12:57
Фота з архіва
Фота з архіва

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час II Еўрапейскіх гульняў дырэкцыя правядзе маштабную акцыю, накіраваную супраць тытуню і курэння. Аб гэтым расказаў сёння на прэс-канферэнцыі "Насустрач II Еўрапейскім гульням 2019 года. Пытанні безбар'ернага асяроддзя і ўсебаковага медыцынскага забеспячэння. "Гульні без тытуню" намеснік дырэктара фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Анатоль Котаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У час гульняў будзе праведзена вялікая кампанія, накіраваная на папулярызацыю здаровага ладу жыцця. Плануецца піяр-праект, калі курэц зможа абмяняць цыгарэты на сувенірную прадукцыю з сімволікай мультыспартыўнага форуму. Таксама мы заахвоцім прызамі людзей, якія за два месяцы да II Еўрапейскіх гульняў адмовяцца ад згубнай прывычкі", - расказаў Анатоль Котаў.

Акцыя будзе праведзена сумесна з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

Пасля прэс-канферэнцыі былі ўручаны сертыфікаты аб прысваенні звання "Зорны пасол II Еўрапейскіх гульняў 2019 года". Імі сталі "Міс Беларусь-2018" Марыя Васілевіч і заслужаны майстар спорту ўладальнік 5 алімпійскіх медалёў па фехтаванні Аляксандр Раманькоў.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў васьмі відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.