ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +23°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2021, 15:02

У чарзе на выезд з Беларусі ў ЕС больш за 1 тыс. фур

Фота з архіва
Фота з архіва

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На граніцы Беларусі з Еўрасаюзам, паводле даных на 14.00 21 чэрвеня, выезду чакаюць больш за 1 тыс. фур. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Дзяржпагранкамітэта, паведамляе БЕЛТА.

На беларуска-латвійскай граніцы перад пунктам пропуску "Грыгараўшчына" сабралася больш за 90 грузавікоў, "Урбаны" - больш за 10.

Уезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакае больш за 60 велікагрузаў, "Катлоўка" - больш за 150, "Каменны Лог" - больш за 230, "Беняконі" - звыш 140, "Прывалка" - больш за 100.

На польскім напрамку перад пунктам пропуску "Брузгі" сабралася больш за 100 фур, "Бераставіца" - больш за 100, "Казловічы" - больш за 60.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі