Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2022, 11:54

У БТПР растлумачылі парадак аплаты замежнымі грамадзянамі рыбалкі

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў растлумачылі парадак аплаты замежнымі грамадзянамі рыбалкі, паведамляе БЕЛТА.

У адпаведнасці з патрабаваннямі правіл аматарскага рыбалоўства, зацверджанымі ўказам Прэзідэнта ад 21 ліпеня 2021 года нумар 284, грамадзянамі Беларусі, замежнымі грамадзянамі або асобамі без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі краіны і часова знаходзяцца на яе тэрыторыі (г. зн. тымі, хто не можа быць членам БТПР), можа ажыццяўляцца аматарскае рыбалоўства ў рыбалоўных угоддзях толькі за плату. Для іх даступны падводнае паляванне, лоўля рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі (тролінг) і лоўля рыбы з прымяненнем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 6 да 10 штук на аднаго рыбалова.

Дакумент, які дае права на лоўлю рыбы, - чэк у электронным выглядзе або на папяровым носьбіце, што выдаецца па выніках аплаты праз адзіную разліковую і інфармацыйную прастору (АРІП), у якім пазначаюцца спосабы аматарскага рыбалоўства і тэрмін дзеяння права на ажыццяўленне аматарскага рыбалоўства названымі спосабамі. Шлях для аплаты ў сістэме АРІП: Плацяжы > Новы плацеж > Сістэма "Разлік" > Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні > Іншыя грамадскія аб'яднанні > РДГА БТПР.

У таварыстве дадалі, што пры аплаце абавязкова неабходна пазначаць кантактны нумар мабільнага тэлефона, прозвішча, імя, імя па бацьку і населены пункт пражывання (з пазначэннем дзяржавы) асобы, якой прадастаўляецца права на лоўлю рыбы спосабамі, пазначанымі ў чэку.

Нормы аплаты для рыбалова, які прыбывае і хоча выкарыстоўваць толькі адзін від лоўлі, - 1 базавая велічыня за 30 каляндарных дзён знаходжання на тэрыторыі Беларусі (назва плацяжу ў АРІП "Рыбалка 1 (замежныя грамадзяне)"). Адпаведна, два спосабы будуць каштаваць 2 базавыя велічыні ("Рыбалка 2 (замежныя грамадзяне)") і лоўля трыма відамі - 3 базавыя велічыні ("Рыбалка 3 (замежныя грамадзяне)").

Іншыя камбінацыі дазволеных спосабаў аматарскага рыбалоўства ў рыбалоўных угоддзях пры аплаце не прадугледжаны. Аплата пры ажыццяўленні аматарскага рыбалоўства ў рыбалоўных угоддзях фонду запасу іншымі спосабамі не ўстанаўліваецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі