Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 снежня 2025, 18:44

У беспілотніку з Літвы, што ўпаў у Гродне, знаходзілася экстрэмісцкая прадукцыя

Фота МУС
Фота МУС
1 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У Гродне 30 лістапада знайшлі ўпаўшы беспілотнік з экстрэмісцкай прадукцыяй, які прыляцеў з Літвы, паведамілі БЕЛТА ў МУС.

Учора на адной з вуліц Гродна быў знойдзены БПЛА невядомага паходжання.

У час агляду міліцыянерамі ўстаноўлена, што дрон абсталяваны фотавідэакамерай з магчымасцю збору разведвальных даных. Акрамя таго, з беспілотніка было ажыццёўлена скідванне друкаванай прадукцыі экстрэмісцкага зместу.

Спецыялісты прааналізавалі інфармацыю бартавой апаратуры, вызначылі маршрут палёту. Пунктам запуску стала вёска Капчамесціс у Лаздзійскім раёне Алітускага павета Літвы. Лятальны апарат павінен быў пакінуць тэрыторыю Беларусі праз Польшчу.

Цяпер праваахоўнікі праводзяць праверку.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі