Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 красавіка 2024, 14:09

У Белстаце расказалі, які рэгіён самы працавіты на суботніках

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сума сродкаў, заробленых на рэспубліканскіх суботніках, штогод расце. Аб гэтым расказала начальнік галоўнага ўпраўлення статыстыкі працы Белстата Ірына Бандарэнка ў YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага".

"Сума налічаных грашовых сродкаў для пералічэння на рэспубліканскі суботнік штогод расце. Так, у 2020 годзе яна склала Br9 млн, у 2021 - Br10,4 млн, у 2022 - Br11,8 млн і ўжо ў мінулым годзе - Br14 млн. Трэба адзначыць, што назіраецца стабільны рост намінальнай налічанай сярэдняй заработнай платы, гэтым у многім і абумоўлены рост грашовых сродкаў, што пералічаюцца на суботнік. У мінулым годзе ў рэспубліканскім суботніку прыняло ўдзел каля 2,4 млн чалавек. І больш за ўсё, зразумела, у Мінску - як і па ўдзеле, так і па пералічэнні грашовых сродкаў", - расказала Ірына Бандарэнка.

Паводле папярэдніх даных, якія агучыў 20 красавіка намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык, у гэтым годзе ў рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел 2,4 млн чалавек, сабрана каля Br14,5 млн.
 
Для параўнання: на суботнік выйшла 480,8 тыс. мінчан, больш як 360 тыс. жыхароў Гомельскай вобласці, звыш 310 тыс. чалавек прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку ў Мінскай вобласці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі