Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2020, 16:48

У Белдзяржфілармоніі абверглі інфармацыю аб забастоўцы творчых калектываў

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Белдзяржфілармоніі абверглі інфармацыю аб забастоўцы творчых калектываў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове.

"У сувязі з навінамі аб "забастоўцы" ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, якія з'явіліся на асобных інтэрнэт-рэсурсах, афіцыйна заяўляем, што гэтыя паведамленні з'яўляюцца фэйкам, не маючым нічога агульнага з сапраўднасцю і накіраваны на распальванне напружанасці ў грамадстве. Усе калектывы Беларускай дзяржаўнай філармоніі працуюць у звычайным рэжыме, рыхтуюцца да новага канцэртнага сезона. Мы зацікаўлены ў стабільнай творчай рабоце ў нашым мірным і цудоўным горадзе Мінску", - адзначылі ва ўстанове.

Творчыя калектывы Белдзяржфілармоніі выказаліся за спыненне сілавога процістаяння і вырашэнне ўсіх пытанняў выключна ў рамках закону. "Мы хочам спакойна хадзіць па вуліцах любімага горада і вяртацца дамоў, не баючыся стаць выпадковымі ахвярамі сутыкненняў у ходзе несанкцыянаваных пратэсных акцый, і не хочам, каб пачуццё страху паралізавала нашу магчымасць ствараць і даваць канцэрты, - дадалі ва ўстанове. - Мастацтва - па-за палітыкай. Яго прызначэнне - несці радасць і натхняць грамадства. Гэту думку мы хочам данесці да ўсіх, хто спрабуе зрабіць людзей мастацтва разменнай манетай у чужых гульнях. Мы, беларусы, - мірная нацыя, і ў гэтым наша сіла. Мы заклікаем усіх не паддавацца на правакацыі і зрабіць усё, каб на вуліцах беларускіх гарадоў заўсёды панавалі спакой і мір".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі