Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 мая 2019, 12:03

У беларускую армію паступілі комплексы для барацьбы з беспілотнікамі

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы Дзяржкамваенпрама ў адпаведнасці з планам выбудоўвання і развіцця сістэмы радыёэлектроннай барацьбы Узброеных Сіл паставілі ў войскі сучасныя комплексы для барацьбы з беспілотнымі лятальнымі апаратамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

У абаронным ведамстве праінфармавалі, што комплексы здольныя прадухіліць несанкцыянаваныя палёты беспілотнікаў над важнымі аб'ектамі ваеннай і грамадзянскай інфраструктуры. "Комплексы прыняты спецыялістамі 387-га цэнтра комплекснага і тэхнічнага кантролю, правераныя на прадмет працаздольнасці і праходзяць падрыхтоўку для перадачы ў іншыя злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл", - адзначылі ў Міністэрстве.

З 15 па 17 мая адбудуцца вучэбныя зборы, дзе спецыялісты пройдуць падрыхтоўку ў частцы эксплуатацыі і абслугоўвання новай тэхнікі. "У час заняткаў прадстаўнікі злучэнняў і воінскіх часцей вывучаць тактыка-тэхнічныя характарыстыкі комплексу, атрымаюць практыку прымянення і навучацца правільна эксплуатаваць і абслугоўваць сучасную тэхніку. Пасля заканчэння абучэння гэтыя комплексы будуць урачыста ўручаны, а падрыхтаваныя спецыялісты вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі з ужо вывучанай тэхнікай і змогуць пачаць выкананне задач па прызначэнні на сваіх аб'ектах", - дадалі ў Мінабароны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі