Фота з архіва
18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У беларускіх ВНУ стартуюць унутраныя ўступныя іспыты, паведамляе БЕЛТА.
Для правядзення ўнутраных уступных іспытаў вызначаны перыяд з 18 па 25 ліпеня. Напрыклад, у БДУ ўнутраныя ўступныя іспыты стартуюць 19 ліпеня. Пройдуць яны на пяці факультэтах ВНУ і МДЭІ імя А.Д. Сахарава і будуць арганізаваны па дзевяці вучэбных дысцыплінах. "Для паступаючых на спецыяльнасці "журналістыка" факультэта журналістыкі і "графічны дызайн і мультымедыядызайн", "дызайн касцюма і тэкстылю", "дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя" факультэта сацыякультурных камунікацый уступныя іспыты арганізуюцца па дысцыпліне "Творчасць". На факультэце сацыякультурных камунікацый заданне па рысунку абітурыентам прапануюць выканаць 19, 20 і 21 ліпеня, а па кампазіцыі - 21, 22, 23 і 24 ліпеня. Творчае сачыненне на факультэце журналістыкі абітурыенты напішуць 21 і 22 ліпеня, а творчае тэсціраванне пройдзе 23 і 24 ліпеня", - расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.
На філалагічным факультэце экзамен па беларускай літаратуры для абітурыентаў спецыяльнасцей "беларуская філалогія" і "славянская філалогія (з беларускай мовай навучання)" пройдзе 19 ліпеня. Таксама 21 ліпеня адбудзецца ўступны іспыт па рускай літаратуры для паступаючых на спецыяльнасці "руская філалогія" і "славянская філалогія (з рускай мовай навучання)".
Для паступаючых на завочную скарочаную форму навучання ўступныя іспыты пройдуць на юрыдычным і гістарычным факультэтах, а таксама ў МДЭІ імя А.Д. Сахарава. "Абітурыентаў юрыдычнага факультэта спецыяльнасці "правазнаўства" чакаюць экзамены 19 і 21 ліпеня па агульнай тэорыі права, 22 і 23 ліпеня - па канстытуцыйным праве. Для паступаючых на дзённую скарочаную форму навучання юрыдычнага факультэта ўступныя іспыты пройдуць 19 і 22 ліпеня па агульнай тэорыі права і канстытуцыйным праве адпаведна. У МДЭІ імя А.Д. Сахарава абітурыентам спецыяльнасці "медыка-біялагічная справа" 19 ліпеня неабходна выканаць заданні па анатоміі і фізіялогіі, а 21 ліпеня - па дысцыпліне "Гігіена і экалогія чалавека". Для абітурыентаў гістарычнага факультэта, якія падалі дакументы на спецыяльнасць "кіраванне дакументамі", адбудзецца экзамен 20 ліпеня па дысцыпліне "Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання" і 22 ліпеня - па архівазнаўстве", - праінфармавалі ва ўніверсітэце.
Усе экзамены арганізуюцца ў пісьмовай форме, акрамя ўступных іспытаў па беларускай і рускай літаратурах на філалагічным факультэце, а таксама творчага тэсціравання на факультэце журналістыкі.
Напярэдадні для абітурыентаў праводзяцца кансультацыі. З падрабязным графікам правядзення кансультацый і экзаменаў можна азнаёміцца на сайце "Абітурыент БДУ".-0-