Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 снежня 2019, 09:03

У Беларусі змяніліся межы Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі з 1 снежня змяніліся межы Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Гэта прадугледжана ўказам ад 15 сакавіка 2019 года нумар 104, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

На падставе ўказа межы гэтых абласцей і іх раёнаў былі зарэгістраваны ў Адзіным рэестры адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Беларусі.

Самая актуальная інфармацыя даступна на публічнай кадастравай карце Беларусі. Цяпер прасторавая інфармацыя сфарміравана на тры вобласці і 55 раёнаў (16 - Брэсцкая вобласць, 22 - Мінская і 17 - Гродзенская). Дадаткова былі прыведзены ў адпаведнасць межы сельскіх Саветаў, якія знаходзяцца на стыку названых абласцей і раёнаў.

Межы Брэсцкай, Мінскай і Гродзенскай абласцей былі ўстаноўлены больш як 60 гадоў таму, у 1950-я гады, графічным спосабам на аснове існаваўшага на той час картаграфічнага матэрыялу. З цягам часу з-за меліярацыйных і культуртэхнічных работ, будаўніцтва аб'ектаў транспартнай інфраструктуры межы перасталі супадаць з цвёрдымі контурамі мясцовасці (рэкамі, меліярацыйнымі каналамі, дарожнай сеткай, ляснымі масівамі, прасекамі і іншымі). З гэтым звязана неабходнасць змяненняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі