Фота БДУ
20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з'явіўся першы навукова-вучэбны валаконна-аптычны лазерны комплекс для навучання студэнтаў-фізікаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Распрацавалі яго вучоныя БДУ і БНТУ. Абсталяванне мае ўнікальную адкрытую структуру для нагляднага вывучэння працэсаў генерацыі лазернага выпрамянення, фізікі лазераў і нанафатонікі, што садзейнічае якаснай і паглыбленай падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне сучасных лазерных тэхналогій.
"Валаконна-аптычныя лазеры прымяняюцца для рэзкі і ачысткі металаў, свідравання, гравіроўкі, зваркі. Іх актыўна выкарыстоўваюць у такіх галінах, як фоталітаграфія, медыцына, дыстанцыйнае зандзіраванне атмасферы, тэлекамунікацыя, аўтамабілебудаванне, транспарт, ваенная справа. Так, валоданне навыкамі стварэння і работы з такім відам лазераў з'яўляецца неад'емнай часткай прафесійнай кампетэнцыі выпускнікоў. У адрозненне ад прамысловых валаконна-аптычных лазераў вучэбны модуль уяўляе сабой адкрытую сістэму, якая дае магчымасць бачыць унутраную пабудову комплексу, уносіць змяненні ў параметры аптычных элементаў, вывучаць прынцыпы напампоўвання, узмацнення і генерацыі лазернага выпрамянення з выкарыстаннем актываваных аптычных валокнаў. Таксама абсталяванне можа быць прадукцыйна выкарыстана пры правядзенні навуковых даследаванняў", - расказалі ў прэс-службе.
У бягучым навучальным годзе лазерны комплекс упершыню ўкаранёны на фізічным факультэце БДУ. Існуе магчымасць вырабу яго экзэмпляраў з улікам патрэбнасці канкрэтнага ўніверсітэта-заказчыка.-0-