Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 студзеня 2021, 14:59

У Беларусі зацвердзілі новую выяву дзяржаўнага герба

7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зацвердзілі новую выяву дзяржаўнага герба. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 4 студзеня 2021 года нумар 83-З, што афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Сама выява герба засталася той жа, аднак змяніліся дэталі. Так, контур краіны стаў залатым замест зялёнага, змяніліся формы каласоў, канюшыны і лёну. Змяніўся таксама колер мацерыкоў на зямным шары - яны сталі цёмна-аранжавымі замест сініх. Сам шар крыху развярнуўся, цяпер на ім відаць больш Еўропы.

Згодна з дакументам, дзяржаўны сцяг пры забеспячэннi неабходнай павагi да яго можа выкарыстоўвацца, у тым ліку падымацца і ўстанаўлівацца, у час дзяржаўных свят і святочных дзён, спартыўных спаборніцтваў, спартыўна-масавых, культурна-відовішчных і іншых масавых мерапрыемстваў, урачыстых мерапрыемстваў, народных, працоўных, сямейных свят, у іншыя памятныя даты, у іншых выпадках, у тым ліку без выкарыстання дрэўка (флагштока).

Акрамя таго, малюнак сімвала можа быць выкарыстаны ў таварным знаку, знаку абслугоўвання ў адпаведнасці з заканадаўствам аб таварных знаках і знаках абслугоўвання. Забараняецца выкарыстанне герба ў якасці асновы афіцыйных геральдычных сімвалаў - эмблем рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб'яднанняў, саюзаў (асацыяцый), фондаў, Беларускай натарыяльнай палаты, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Палаты падатковых кансультантаў, пастаянна дзеючых трацейскіх судоў, створаных у якасці некамерцыйных арганізацый, прыватных устаноў адукацыі.

Замена выявы, якая не адпавядае эталонным выявам, ажыццяўляецца па меры яе выкарыстання або прыходу ў непрыгоднасць.

Пастанова ўступіла ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі