Сцяг Нядзеля, 23 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лютага 2024, 13:11

У Беларусі зацверджаны план мерапрыемстваў па правядзенні года бяспечнай працы ў будаўніцтве

Фота з архіва
Фота з архіва
15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зацверджаны план мерапрыемстваў па правядзенні года бяспечнай працы ў будаўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

У ведамстве адзначылі, што 2024 год у галіне аб'яўлены годам бяспекі працы ў будаўніцтве. Для прадаўжэння прафілактычнай работы, накіраванай на папярэджанне вытворчага траўматызму, міністрам архітэктуры і будаўніцтва Русланам Пархамовічам і міністрам працы і сацыяльнай абароны Ірынай Касцевіч зацверджаны план мерапрыемстваў па правядзенні года бяспечнай працы ў будаўніцтве.

План прадугледжвае комплекснае паляпшэнне ўмоў і аховы працы работнікаў. Будзе праведзены аналіз стану аховы працы і вытворчага траўматызму за 2023 год і выпрацаваны комплекс мер па прадухіленні траўматызму. Пройдуць семінары, вучоба, дні аховы працы, рэйды мабільных груп у арганізацыі будаўнічай галіны. У мерапрыемствах будуць задзейнічаны органы дзяржаўнага кіравання, прафсаюзы.

У 2023 годзе тэхнічная інспекцыя працы галіновага прафсаюза выявіла 7854 парушэнні заканадаўства аб ахове працы. Прыпынена эксплуатацыя 307 адзінак траўманебяспечнага вытворчага абсталявання і выкананне работ на будаўнічых аб'ектах 311 арганізацый.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі