Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 красавіка 2020, 15:58

У Беларусі зарэгістраваны 351 выпадак каранавіруснай інфекцыі

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зарэгістраваны 351 выпадак каранавіруснай інфекцыі, паведаміла сёння журналістам намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адзін выпадак ёсць у Брэсцкай вобласці, два - у Магілёўскай. У Віцебскай вобласці зарэгістравана 89 выпадкаў, у Гомельскай - 13, у Гродзенскай - шэсць. У Мінску выяўлена 190 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, у Мінскай вобласці - 50, праінфармавала Іна Карабан.

Паводле яе слоў, у асноўным выпадкі каранавіруснай інфекцыі рэгіструюцца ў пацыентаў ва ўзросце ад 25 да 64 гадоў, у гэту ўзроставую групу ўваходзяць амаль 50 працэнтаў ад агульнай колькасці зарэгістраваных выпадкаў.

"Наша сітуацыя развіваецца прагназуема, паступальна, і ўсе тыя мерапрыемствы, якія мы праводзілі з самага пачатку ў плане прафілактыкі завозу, а потым у плане прафілактыкі масавага распаўсюджвання каранавіруса, паказалі сваю эфектыўнасць", - адзначыла намеснік начальніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі