Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 лютага 2020, 13:05

У Беларусі занепакоены антыкітайскімі настроямі ў свеце з-за каранавіруса

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі занепакоены антыкітайскімі настроямі ў свеце з-за COVID-19. Праблема закраналася ў час чарговага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе" - "Каранавірус: эканоміка страху" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Як адзначалася, чалавецтва аказалася не гатова аб'ядноўваць намаганні ў барацьбе з каранавірусам. Кіраўнік Беларуска-кітайскага даследчага цэнтра "Пояс і Шлях" (у структуры Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) Вадзім Сугак канстатаваў, што ў сусветнай супольнасці можна назіраць "не антывірусны рух, а антыкітайскі". "Праяўляецца нейкі расізм, няхай і ў латэнтным стане ў адносінах да кітайцаў", - выказаўся ён.

fff1

Эксперты падкрэслілі, што Беларусь у гэтым выпадку паказала станоўчы прыклад, знаходзячыся ў ліку першых краін, якія накіравалі ў Кітай гуманітарную дапамогу. Беларускі бок разумее, што для кітайскіх партнёраў быў важны ўжо сам факт такой дружалюбнай падтрымкі.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Вадзім Сугак нагадаў, што ўсе заявы наконт таго, што каранавірусам заражаюцца толькі прадстаўнікі азіяцкіх народаў, ужо абвергнуты. "Версія з этнавірусам вельмі добрая для таго, каб атрымліваць падпісчыкаў на разнастайныя каналы", - сказаў кіраўнік цэнтра "Пояс і Шлях". Таксама крытычна ён выказаўся і пра іншыя чуткі, якія раздуваюцца ў СМІ ў сувязі з каранавірусам, у прыватнасці наконт лабараторыі, з-за якой нібыта адбылася ўспышка COVID-19 ва Ухані. На самай справе, яна знаходзіцца за 20-30 км ад горада. "Ёсць такая кітайская прыказка: у каменя, які ляціць уніз, ёсць тысячы прычын не дасягнуць дна. Так і тут: ёсць тысячы прычын, каб абгрунтаваць тое, чаго няма", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі