
20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ветранае надвор'е захаваецца на тэрыторыі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння днём, 20 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны вецер будзе ўзмацняцца да 15-20 м/с. Моцны парывісты вецер захаваецца і ў пятніцу 21 студзеня. У гэты дзень пад уплывам атмасферных франтоў чакаецца часам снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 1-7, днём - мінус 5 - плюс 1 градус.
"У выхадныя дні чакаецца зімовае надвор'е. Пры адмоўнай тэмпературы паветра ападкі будуць ісці ў выглядзе снегу. Пры ўзмацненні ветру закружыць мяцеліца. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца", - адзначылі сіноптыкі.
У суботу, 22 студзеня, часам будзе снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Ноччу месцамі па паўднёвым захадзе прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе 3-10 градусаў марозу. Днём тэмпература паветра складзе мінус 1-8 градусаў.
У нядзелю, 23 студзеня, ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, днём месцамі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-12 марозу, пры праясненнях - 13-15 градусаў. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра будзе вагацца ад 3 да 10 градусаў марозу.
У пачатку наступнага тыдня зімовы характар надвор'я захаваецца. У панядзелак, 24 студзеня, месцамі па краіне пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 8-15, пры праясненнях - 16-21 градус. Днём тэмпература паветра будзе 3-10 градусаў марозу.
У аўторак, 25 студзеня, ноччу пераважна па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу будзе мінус 8-15, пры праясненнях - 16-21, па паўднёвым захадзе - 5-7 градусаў. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад нуля па паўднёвым захадзе да мінус 8 градусаў па ўсходзе краіны.-0-