Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 мая 2024, 09:24

У Беларусі забаронена наведванне лясоў у 22 раёнах

Фота з архіва
Фота з архіва
28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі забаронена наведванне лясоў у 22 раёнах, паведамляе БЕЛТА, спасылаючыся на звесткі інтэрактыўнай карты Мінлясгаса.

Паводле даных на 8 гадзін 40 хвілін, у Брэсцкай вобласці забарона на наведванне лясных масіваў дзейнічае ў Пінскім і Іванаўскім раёнах, у Віцебскай вобласці - Верхнядзвінскім, Гарадоцкім, Докшыцкім, Дубровенскім і Аршанскім раёнах. У Гомельскай вобласці забароны ўведзены ў Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Мазырскім, Нараўлянскім, Петрыкаўскім, Акцябрскім, Светлагорскім раёнах. Чырвонымі на карце абазначаны таксама Магілёўскі раён і тры раёны Мінскай вобласці - Бярэзенскі, Барысаўскі, Лагойскі.

Ва ўсіх астатніх раёнах краіны ўведзены абмежаванні на наведванне лясных масіваў.

Даныя інтэрактыўнай карты забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Беларусі пастаянна абнаўляюцца.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі