Фота з архіва
18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі за суткі ліквідаваны 8 лясных і два тарфяныя пажары. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МНС.
Паводле аператыўных даных з 6.00 17 верасня да 6.00 18-га ліквідаваны 8 лясных пажараў на агульнай плошчы 62,604 га, 2 тарфяныя пажары на агульнай плошчы 4,5 га і 30 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы 4,405 га.
З васьмі лясных пажараў (Магілёўская вобласць - 5, Брэсцкая - 2, Гомельская - 1) пяць ліквідаваны сіламі Мінлясгаса, тры сумесна Мінлясгасам і МНС. Усяго для ліквідацыі лясных пажараў прыцягвалася 121 адзінка тэхнікі і 406 чалавек, з іх 53 адзінкі тэхнікі і 165 работнікаў МНС.
Так, 17 верасня ў 18.10 ліквідаваны лясны пажар, выяўлены 16 верасня на агульнай плошчы 50 га ў балоцістай мясцовасці на тэрыторыі Рубрынскага лясніцтва ДЛГУ "Мілашэвіцкі лясгас" у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, бліжэйшы населены пункт в. Букча Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Для ліквідацыі пажару былі задзейнічаны 38 адзінак тэхнікі і 121 чалавек. Двума верталётамі МНС ажыццёўлены 82 скіды вады (скінуты 246 т).
У гэты ж дзень у 19.10 ліквідаваны лясны пажар, выяўлены 16 верасня на агульнай плошчы 11,7 га на землях Стрэшынскага лясніцтва ДЛГУ "Жлобінскі лясгас" у цяжкадаступным участку, акружаным поймай ракі Днепр каля г.п. Стрэшын Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Для ліквідацыі пажару былі задзейнічаны 11 адзінак тэхнікі і 37 чалавек. Двума верталётамі МНС ажыццёўлены 22 скіды вады (скінута 66 т).
У 22.56 ліквідаваны тарфяны пажар, выяўлены на дзень раней асобнымі ачагамі на агульнай плошчы 4 га на землях ААТ "Старыца-Агра" каля в. Бор Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Для ліквідацыі пажару былі задзейнічаны 21 адзінка тэхнікі і 59 чалавек.-0-