Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 сакавіка 2023, 15:34

У Беларусі за мінулы год высаджана больш за 590 тыс. дрэў і амаль 530 тыс. кустоў

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі за мінулы год было высаджана больш за 590 тыс. дрэў і амаль 530 тыс. кустоў. Аб гэтым расказаў у прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці - начальнік упраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Максім Тарасаў.

Рэспубліканскі план па навядзенні парадку на зямлі ў 2022 годзе выкананы ў поўным аб'ёме. "Была праведзена пасадка больш як 595 тыс. дрэў і больш як 531 тыс. кустоў на тэрыторыях населеных пунктаў. Уладкавана, рэканструявана і адрамантавана больш за 389 га газонаў, высаджана больш за 19 млн кветак. Ліквідавана 485 закінутых і не падлягаючых далейшаму выкарыстанню шахтавых калодзежаў, адрамантавана і ўстаноўлена больш за 2 тыс. кантэйнерных пляцовак для збору адходаў, у тым ліку для раздзельнага збору адходаў, а таксама больш за 18 тыс. кантэйнераў", - расказаў Максім Тарасаў.

Вялікая работа была праведзена таксама на тэрыторыях сельскагаспадарчых аб'ектаў. "Праведзены ліквідацыйны тампанаж 487 не падлягаючых далейшаму выкарыстанню буравых свідравін, што дало магчымасць знізіць антрапагенную нагрузку на грунтавыя воды і пазбегнуць іх забруджвання. Таксама ўстанаўліваліся кантэйнеры для збору адходаў, у тым ліку і для раздзельнага збору адходаў. Было знесена каля 400 непрыдатных будынкаў і збудаванняў", - адзначыў прадстаўнік Мінпрыроды.

У цэлым за апошнія 5 гадоў была праведзена рэкультывацыя 1045 адпрацаваных унутрыгаспадарчых кар'ераў, што выкарыстоўваюцца для здабычы агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў на агульнай плошчы 953 га. Што датычыцца аб'ектаў пахавання цвёрдых камунальных адходаў, г.зн. міні-палігонаў, то з 2017 года іх колькасць знізілася з 1616 да 55 на пачатак 2023 года. Усе яны былі выведзены з эксплуатацыі, а землі ўключаны ў гаспадарчы абарот пад пасадку сельскагаспадарчых альбо лесагаспадарчых культур.

Згодна з Нацыянальнай стратэгіяй па абыходжанні з ЦКА, рэкультывацыя ўсіх міні-палігонаў на тэрыторыі Беларусі павінна быць завершана да канца бягучага года. "Адпаведна, усе астатнія міні-палігоны ўключаны ў рэспубліканскі план па навядзенні парадку на зямлі на 2023 год", - рэзюмаваў Максім Тарасаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі