Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 мая 2019, 18:06

У Беларусі за апошнія 12 дзён не адбылося ніводнага ляснога пажару - Мінлясгас

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі за апошнія 12 дзён не адбылося ніводнага ляснога пажару, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

"Па стане на 10 мая на большай частцы тэрыторыі краіны ўстанавіўся I клас пажарнай небяспекі па ўмовах надвор'я. У перыяд з 28 красавіка па 10 мая ў лясным фондзе Мінлясгаса не было зарэгістравана ніводнага ўзгарання. У сувязі з нармалізацыяй пажарнай абстаноўкі Мінлясгас ініцыіруе поўнае зняцце забарон на наведванне лясоў", - сказалі ў прэс-службе.

Паводле даных на 16.30 10 мая, абмежаванні яшчэ дзейнічаюць у 38 раёнах, у тым ліку па ўсёй Брэсцкай вобласці і ў большасці раёнаў Віцебскай (акрамя Бешанковіцкага, Пастаўскага, Полацкага, Аршанскага, Глыбоцкага і Сенненскага). Забарона на наведванне лясоў прадаўжае дзейнічаць у трох раёнах Мінскай (Мядзельскім, Лагойскім і Пухавіцкім) і чатырох раёнах Гродзенскай вобласці (Гродзенскім, Бераставіцкім, Ваўкавыскім і Свіслацкім). Абмежаванні поўнасцю зняты ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях. На сайце Мінлясгаса размешчана інтэрактыўная карта, па якой можна адсочваць зняцце абмежаванняў па рэгіёнах. Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.

Усяго з пачатку года ў Беларусі адбылося 329 лясных пажараў на агульнай плошчы 2,4 тыс. га. Найбольшая колькасць лясных пажараў адбылася ў лясгасах Брэсцкай вобласці (130 выпадкаў на 866 га - без уліку плошчы пажару ў Палескім лясгасе) і Гродзенскай вобласці (37 выпадкаў на 820 га).

Для ліквідацыі лясных пажараў у Мінлясгаса ёсць 257 пажарна-хімічных станцый, а таксама 660 пунктаў проціпажарнага інвентару, якія ўкамплектаваны неабходнай колькасцю сродкаў пажаратушэння. Выкарыстоўваюцца 545 пажарных аўтамабіляў, а таксама больш за 360 бочак для падвозу вады, 355 лесапажарных модуляў для аператыўнага тушэння, 1803 мотапомпы і 12,6 тыс. ранцавых апырсквальнікаў, больш за 1 тыс. глебаапрацоўчых прылад для пракладкі мінералізаваных палос. Для ранняга выяўлення лясных пажараў створана сетка з больш як 620 пажарна-назіральных вышак і мачтаў, з іх звыш 534 абсталяваны сродкамі відэаназірання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі