Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 жніўня 2024, 09:51

У Беларусі з улікам рапсу сабралі 7,7 млн тон збожжа

Фота з архіва
Фота з архіва
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі рэспублікі з улікам рапсу сабралі 7,7 млн т збожжа, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 22 жніўня сабрана збожжа з улікам рапсу 7,7 млн т, з іх - 6,622 млн т збожжавых і зернебабовых культур (96,9 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы, ураджайнасць - 32,5 ц/га), 1,078 млн т рапсу (93,2 працэнта да ўборачнай плошчы, ураджайнасць - 29 ц/га).

У агульную скарбонку з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 2,0831 млн т, Гродзенская - 1,752 млн т, Брэсцкая - 1,5603 млн т, Магілёўская - 899 тыс. т, Гомельская - 734 тыс. т, Віцебская - 671 тыс. т.

Паралельна з уборкай збожжа ідзе церабленне лёну. Ужо выцераблена 44,5 тыс. га (99,7 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі