Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 красавіка 2021, 09:01

У Беларусі з 15 красавіка ўводзіцца забарона на лоўлю судака

13 красавіка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 15 красавіка па 30 мая ўстанаўліваецца забарона на лоўлю судака ў сувязі з яго нерастам, паведаміў БЕЛТА намеснік начальніка інспекцыі - начальнік аддзела дзяржкантролю Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вячаслаў Салдатаў.

Забаронена будзе лоўля судака ўсімі спосабамі. Таксама нельга знаходзіцца з гэтым відам рыбы на адлегласці 1 км ад берагавой лініі рэк і вадаёмаў. За вылаў драпежніка ўстаноўлены штраф ад 10 да 30 базавых велічынь (ад Br290 да Br870), а за знаходжанне з вылаўленай здабычай - ад 5 да 30 базавых велічынь (ад Br145 да Br870).

За кожную асобіну парушальніку давядзецца кампенсаваць нанесеную шкоду па трайной таксе - 18 базавых велічынь, або Br522.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі