21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 верасня павышаецца базавая стаўка для аплаты працы ў бюджэтнай сферы. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
З 1 верасня 2024 года памер базавай стаўкі складзе Br253. Нагадаем, што цяпер яна складае Br250.
Базавая стаўка - асноўны элемент тарыфнай сістэмы, на аснове якой праводзіцца аплата працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.-0-