ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 26 лютага 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 лістапада 2015, 10:19

У Беларусі з 1 снежня па 1 сакавіка забаронена эксплуатацыя аўтамабіляў з летнімі шынамі

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 снежня па 1 сакавіка забаронена эксплуатацыя аўтамабіляў з летнімі шынамі, паведаміў БЕЛТА старшы інспектар арганізацыйна-аналітычнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі МУС Валерый Лабяк.

"У зімовы перыяд аўтамабілісты практычна штодзень сутыкаюцца з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. Начныя замаразкі, ападкі пры тэмпературах каля нуля робяць праезную частку слізкай. Штогод наступствамі рэзкага зніжэння тэмпературы або выпадзення снегу становяцца так званыя дні бляхара, калі рэгіструецца ўсплёск дробных аварый", - адзначыў Валерый Лабяк.

Паводле яго слоў, вінаватымі ў большасці такіх здарэнняў становяцца вадзіцелі аўтамабіляў на летніх шынах. Справа ў тым, што летняя рызіна страчвае эластычнасць і счэпныя ўласцівасці ўжо пры тэмпературах каля нуля, у выніку чаго тармазны шлях павялічваецца. Спецыялісты рэкамендуюць ставіць зімовую рызіну загадзя, калі сярэднясутачная тэмпература дасягае 7 градусаў вышэй за нуль.

Менавіта таму ў Беларусі Правіламі дарожнага руху ўведзена забарона на выкарыстанне летніх шын зімой.

Адрозніць дазволены зімой "аўтаабутак" можна па маркіроўцы ў выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе або знакаў "М+S", "M&S", "M.S", "M S" або "All seasons". Вышыня малюнка пратэктара зімовых шын павінна быць не менш як 4 мм.

З 1 снежня за эксплуатацыю аўтамабіля з летнімі шынамі будзе спаганяцца штраф.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі