Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2020, 10:23

У Беларусі з 1 лютага вырастуць дапамогі на дзяцей да 3 гадоў

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 лютага вырасце памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за папярэдні квартал, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Так, памер штомесячнай дапамогі на першае дзіця павялічваецца з Br376,11 да Br405,48, на другое і наступных - з Br429,84 да Br463,4, на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў - з Br483,57 да Br521,33.

Памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў будуць дзейнічаць да 31 ліпеня бягучага года ўключана. Гэтыя выплаты пералічваюцца двойчы за год - з 1 лютага і з 1 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі