Сцяг Панядзелак, 2 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 сакавіка 2019, 18:58

У Беларусі вызначаны парадак пераразліку платы за асноўныя ЖКП

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зацверджана Палажэнне аб парадку пераразліку платы за асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі ў выпадку іх неаказання або аказання з недахопамі, а таксама пераразліку платы за камунальныя паслугі за перыяд перапынкаў у іх аказанні. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 лютага 2019 года нумар 133, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з пастановай пераразлік платы ў выпадку аказання асноўных ЖКП з недахопамі або іх неаказання праводзіцца на падставе прэтэнзійнага акта або акта незалежнай праверкі (экспертызы) або судовай пастановы з дня паступлення да выканаўцы вуснага або пісьмовага звароту спажыўца. Пераразлік павінны праводзіць адносна ўсіх спажыўцоў гэтай паслугі ў шматкватэрным або блакіраваным жылым доме за месяц, у якім да выканаўцы паступіў зварот аднаго са спажыўцоў. Калі ж у пад'ездзе шматкватэрнага жылога дома выяўлены факт неаказання паслугі па санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў або яе аказання з недахопамі, праводзіцца пераразлік у адносінах да жыльцоў у гэтым пад'ездзе.

У выпадку калі выканаўца не аказаў асноўную жыллёва-камунальную паслугу або аказаў яе з недахопамі ў сувязі з дзеяннямі (бяздзейнасцю) юрыдычнай або фізічнай асобы, выканаўца мае права патрабаваць кампенсацыі вінаватай асобай сумы выкананага пераразліку платы.

Пры аказанні паслугі па тэхнічным абслугоўванні не ў поўным аб'ёме пераразлік платы праводзіцца за месяц, у якім паступіў зварот спажыўца. Памер платы за паслугу па тэхнічным абслугоўванні змяншаецца зыходзячы з віду нявыкананых работ: на 10 працэнтаў - калі гэта работы па ўтрыманні канструктыўных элементаў жылых дамоў, на 25 працэнтаў - работы па тэхнічным абслугоўванні ўнутрыдамавых інжынерных сістэм (з іх 5 працэнтаў - ацяпленне, 5 працэнтаў - вентыляцыя, 5 працэнтаў - гарачае і халоднае водазабеспячэнне, водаадвядзенне (каналізацыя), 5 працэнтаў - электразабеспячэнне, 5 працэнтаў - газазабеспячэнне).

Дакументам таксама зацверджаны тыпавы дагавор на аказанне паслуг па водазабеспячэнні і (або) водаадвядзенні (каналізацыі).

Пастанова ўступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі