Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі вызначаны парадак і памеры кампенсавання расходаў пры службовых камандзіроўках

Грамадства 20.03.2019 | 19:25

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парадак і памеры пакрыцця расходаў, гарантыі і кампенсацыі пры службовых камандзіроўках вызначаны пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 19 сакавiка 2019 года нумар 176, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Размова ідзе аб службовых камандзіроўках работнікаў, ваеннаслужачых (за выключэннем тых, якія праходзяць ваенную службу), супрацоўнікаў ваенізаваных арганізацый, якія маюць спецыяльныя званні, у межах Беларусі і за мяжу, а таксама пры накiраваннi за мяжу на навучанне (стажыроўку, семінар, канферэнцыю і іншыя мерапрыемствы, звязаныя з павышэннем кваліфікацыі).

У выпадку накiравання работнiка ў камандзіроўку на падставе запрашэння ў загадзе (распараджэнні, пастанове) наймальніка пазначаюцца ўмовы камандзіравання работніка згодна з адпаведным запрашэннем з улікам абавязацельстваў прымаючага боку. Пры гэтым наймальнік можа ўстанаўліваць заданне на камандзіроўку і вызначаць тэрмін і парадак падрыхтоўкі пісьмовай справаздачы аб выкананні задання, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўствам.

Падставай для разліку і выплаты грашовых сродкаў з'яўляецца загад (распараджэнне, пастанова) наймальніка аб накіраванні работніка ў камандзіроўку. Таксама наймальнік абавязаны выдаць камандзіраванаму работніку аванс і забяспечыць наяўнасць грашовых сродкаў на рахунку, да якога выдадзена банкаўская плацежная картка, у беларускіх рублях і (або) замежнай валюце, кампенсаваць іншыя расходы.

Па жаданні камандзіраванага работніка наймальнік абавязаны азнаёміць яго з разлікам выдадзенага авансу, а таксама з парадкам складання справаздачы аб расходаванні авансу, пры гэтым канчатковы разлік павінен быць зроблены не пазней за 30 каляндарных дзён з даты прадстаўлення справаздачы аб расходаванні авансу.

У выпадку часовай непрацаздольнасці камандзіраванага работніка ў месцы камандзіроўкі яму кампенсуюцца расходы па найме жылога памяшкання (акрамя выпадкаў, калі камандзіраваны работнік знаходзіцца на стацыянарным лячэнні), па праездзе да месца камандзіроўкі і назад. Выплачваюцца сутачныя на працягу ўсяго часу, пакуль ён не мае магчымасці па стане здароўя пачаць выкананне службовага задання або вярнуцца з камандзіроўкі.

Тэрмін знаходжання ў камандзіроўцы можа быць прадоўжаны пасля заканчэння часовай непрацаздольнасці камандзіраванага работніка.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з Працоўным кодэксам Беларусі і нацэлены на комплекснае рэгуляванне пытанняў накіравання работнікаў у службовыя камандзіроўкі.

Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сезон актыўнасці кляшчоў У Беларусі пачынаецца сезон актыўнасці кляшчоў. Выконвайце меры прафілактыкі ўкусаў кляшчоў.