Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 чэрвеня 2020, 14:49

У Беларусі выздаравелі і выпісаны больш за 18,7 тыс. пацыентаў з COVID-19

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 1 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 18 776 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістраваны 43 403 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 553 377 тэстаў.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 240 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй", - праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі