Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 чэрвеня 2020, 09:01

У Беларусі выздаравелі і выпісаны больш за 18,5 тыс. пацыентаў з COVID-19

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 31 мая выздаравелі і выпісаны 18 514 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістраваны 42 556 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 541 093 тэсты.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 235 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй", - праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі