Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 кастрычніка 2020, 14:37

У Беларусі выздаравелі і выпісаны 85982 пацыенты з COVID-19

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 30 кастрычніка выздаравелі і выпісаны 85 982 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістраваны 97 499 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 470 207 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 977 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі