12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 12 жніўня выздаравелі і выпісаны 65 893 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 69 102 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 1 384 026 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 595 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.-0-