Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 мая 2020, 12:40

У Беларусі выздаравелі і выпісаны 15 086 пацыентаў з COVID-19

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 26 мая выздаравелі і выпісаны 15 086 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі зарэгістраваны 38 059 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. "Усяго праведзена 472 906 тэстаў", - удакладнілі ў ведамстве.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання COVID-19 на тэрыторыі краіны памерлі 208 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі