Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2020, 09:00

У Беларусі выздаравелі і выпісаны 14 155 пацыентаў з COVID-19

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 24 мая выздаравелі і выпісаны 14 155 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістраваны 36 198 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 450 627 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 199 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі