Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2020, 10:43

У Беларусі выпісалі 15 пацыентаў, вылечаных ад COVID-19

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі выпісалі 15 вылечаных ад COVID-19 пацыентаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

"Па стане на 9 гадзін раніцы 20 сакавіка, з выздараўленнем выпісана 15 пацыентаў", - сказалі ў прэс-службе.

Цяпер пад медыцынскім наглядам знаходзяцца 42 пацыенты са станоўчымі лабараторнымі тэстамі, але без клінічных праяў хваробы. Маюць прыкметы інфекцыі COVID-19, па сутнасці, з'яўляюцца хворымі, 12 чалавек.

Усяго з канца студзеня на COVID-19 абследаваны больш за 19 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі