Фота з архіва
14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі выявілі цыркуляцыю новага варыянта каранавіруса ХЕС, паведаміла журналістам намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Святлана Нячай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На мінулым тыдні спецыялістамі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя ў лабараторыі выдзелены штам амікрона XEC", - сказала Святлана Нячай.
Удакладняецца, што варыянт каранавіруса XEC выяўлены ў аднаго з пацыентаў.
Паводле слоў намесніка міністра аховы здароўя, усе вірусы муціруюць, і гэта натуральны варыянт жыцця любога мікраарганізма. "Хвалявацца не трэба, гэта звычайны, у рамках ужо прывычных мутацый, каранавірус. З'яўленне новых штамаў - гэта нармальны эвалюцыйны працэс для віруса, каб пераадольваць калектыўны імунітэт і хутчэй распаўсюджвацца", - сказала яна.
Адметная рыса ХЕС заключаецца ў тым, што гэта гібрыд двух іншых субварыянтаў FliRT - KS.1.1 і KP.3.3. Пакуль што ХЕС не лічыцца больш небяспечным за іншыя штамы каранавіруса. Ён выклікае такія сімптомы, як страта нюху, мышачныя болі, заложанасць носа, задышка, боль у горле, сухі кашаль, ліхаманка, тэмпература, страта апетыту, галаўны боль, агульны стан стомленасці, боль і ламота ў целе.
Тыя, хто перахварэў, рызыкуюць атрымаць посткавідны сіндром, які праяўляецца постаяннай стомленасцю і зніжэннем разумовай працаздольнасці.
Спецыфічнага рэцэпта для абароны, як і для лячэння, няма. Прафілактыка аналагічная, як пры вірусе грыпу і іншых рэспіраторных захворваннях. Таму трэба выконваць прывычныя прафілактычныя меры: пазбягаць месцаў збору вялікай колькаці людзей у пік захваральнасці і стараццца трымацца на адлегласці ад іншых людзей. Насіць маску ў людных месцах, напрыклад, у грамадскім транспарце. Пры гэтым маску трэба мяняць рэгулярна, кожныя дзве-тры гадзіны, інакш яна становіцца патэнцыяльным інфекцыйным агентам, які ўзмацняе верагоднасць заражэння.
Акрамя таго, важна старанна мыць рукі і карыстацца антысептыкамі. Таксама можна прамываць простай вадой унутранасць носа і вачэй - яны таксама з'яўляюцца "ўваходнымі варотамі" для інфекцыі.-0-