26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі выяўлена больш за 100 новых месцаў масавага пахавання мірных грамадзян, знішчаных акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам генеральны пракурор Андрэй Швед, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Намі дапытаны больш за чатыры тысячы сведак. Устаноўлены прозвішчы больш як 400 карнікаў, якія пражываюць у 13 краінах. Выяўлены больш за 100 новых месцаў масавага пахавання мірных грамадзян", - расказаў Андрэй Швед.
Паводле яго слоў, у гэтых месцах у гады Вялікай Айчыннай вайны пахаваны тысячы, а недзе нават і 15-20 тыс. беларускіх грамадзян. "Работа ў гэтым напрамку актыўна прадаўжаецца сумесна са Следчым камітэтам, органамі ўнутраных спраў, - дадаў генпракурор. - Мы працуем у архівах Расійскай Федэрацыі, нашых спецслужбаў, каб сабраць паўнацэнную доказную базу для прад'яўлення ў міжнародны суд для прызнання факта генацыду беларускага народа".
Як расказаў Андрэй Швед, таксама сабраны новыя сведчанні таго, што бел-чырвона-белая сімволіка выкарыстоўвалася ў час вайны карнымі батальёнамі як абавязковы элемент уніформы. "Мы завяршаем падрыхтоўку матэрыялаў для звароту ў Вярхоўны суд з мэтай прызнання гэтага палатна экстрэмісцкай сімволікай", - дадаў ён.-0-