Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 ліпеня 2021, 10:06

У Беларусі ва ўборачнай кампаніі задзейнічаны 517 маладзёжных экіпажаў

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ва ўборачнай кампаніі задзейнічаны 517 маладзёжных экіпажаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Мінсельгасхарча.

Як адзначылі ў ведамстве, з гэтых экіпажаў ужо вызначыліся сем тысячнікаў. Акрамя таго, на ўборцы працуюць 365 маладых вадзіцеляў. З іх 21 перавёз ужо 1 тыс. т і больш намалочанага збожжа. Усяго маладзёжныя экіпажы намалацілі на сённяшні дзень больш за 97 191 т збожжа, а маладыя вадзіцелі перавезлі больш за 97 446 т.

У Мінсельгасхарчы нагадалі, што 12 ліпеня сярод маладзёжных уборачных экіпажаў і маладых вадзіцеляў, занятых на ўборцы збожжа і зернебабовых культур, стартаваў рэспубліканскі конкурс "Моладзь за ўраджай!". Традыцыйна спаборніцтва ўключае дзве намінацыі: "Маладзёжны экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту" і "Малады вадзіцель, які перавёз найвышэйшую колькасць збожжа".

Праект рэалізуецца БРСМ пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і іншых зацікаўленых. Ён садзейнічае павышэнню ўзроўню нацыянальнай харчовай бяспекі, папулярызацыі сельскагаспадарчай працы і прафесій аграрнага профілю, замацаванню моладзі ў вёсцы. За тры гады ў ім прынялі ўдзел 2026 маладзёжных экіпажаў і 1688 маладых вадзіцеляў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі